Сузаснавальнік Andersen па-ўкраінску папрасіў прабачэння за моўны скандал

Сузаснавальнік Andersen па-ўкраінску папрасіў прабачэння за моўны скандал

Сузаснавальнік кампаніі Andersen Аляксей Арлоў пракаментаваў моўны скандал, які разгарэўся ва Украіне вакол фірмы. Арлоў па-ўкраінску папрасіў прабачэння і анансаваў змены ўнутры кампаніі

"Мы праводзім шэраг трэнінгаў для нашых каманд па падборы персаналу і HR з тлумачэннямі, уключаючы палітыку нулявой талерантнасці да дыскрымінацыі.

Мы пачалі сістэмны і пастаянны дыялог з супрацоўнікамі ўсіх офісаў кампаніі, каб пачуць меркаванне нашай каманды пра тое, як зрабіць карпаратыўную культуру лепшай і больш камфортнай.

Мы дадаткова ацанілі ўсе нашы HR-працэдуры на адпаведнасць заканадаўчым патрабаванням кожнай краіны нашай прысутнасці, а таксама карпаратыўным каштоўнасцям", — напісаў Арлоў.

Як распавядала Еўрарадыё, скандал пачаўся пасля таго, як кіеўскі офіс IT-кампаніі Andersen адмовіўся браць на працу айцішнікаў, якія размаўляюць па-ўкраінску. На сёння вядомыя два такія выпадкі: адмовы атрымалі Дзяніс Вадаціец і Багдан Смірноў (у ФБ — Багдан Мельнік). Ім заявілі, што працоўная мова ў кампаніі — руская.

У Вадаційца Арлоў папрасіў у сацсетках прабачэння

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі