IT-кампанія Andersen адмовіла айцішніку ў працы ў Кіеве за ўкраінскую мову

IT-кампанія Andersen адмовіла айцішніку ў працы ў Кіеве за ўкраінскую мову

IT-кампанія Andersen, якая напрыканцы 2020-га перанесла штаб-кватэру ў Кіеў, трапіла ва Украіне ў "моўны скандал".

Супрацоўнікі кампаніі адмовілі айцішніку Багдану Мельніку ў працы на падставе таго, што ён у Кіеве размаўляе па-ўкраінску. 

Мельнік апублікаваў скрыншот перапіскі. "Общение внутри команды происходит преимущественно на русском языке", — напісала яму менеджар Алеся. Іншых прэтэнзій, як вынікае з перапіскі, кампанія да прэтэндэнта не мела.

Мельнік патлумачыў, што размаўляць па-руску будзе толькі з замежнікамі, для якіх украінская менш зразумелая. А з супрацоўнікамі ва Украіне будзе карыстацца ўкраінскай мовай.

Нагадаем, што ва Украіне ўкраінская мова з'яўляецца адзінай дзяржўнай мовай.

IT-кампанія Andersen была заснаваная ў Беларусі. Аднак напрыканцы 2020-га штаб-кватэра фірмы была перанесеная ў Кіеў. Тады многія беларускія IT-кампаніі пераносілі свае офіс з Беларусі, у тым ліку EPAM, Wargaming, Flo, Godel Technologies.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі