Сваякі Юліі Чарняўскай падалі заяву ў КДБ

Сваякі Юліі Чарняўскай падалі заяву ў КДБ

Звестак пра месцазнаходжанне Юліі Чарняўскай, удавы Юрыя Зісера, няма ўжо трэці дзень. 

Яе маці, Аляксандра Чарняўская, падала заяву ў КДБ — яна просіць паведаміць, ці затрымалі яе дачку, піша TUT.by.

У адпаведнасці з законам, пры затрыманні блізкім мусілі паведаміць на працягу 12 гадзін. Калі Юлію не затрымлівалі, Аляксандра Чарняўская просіць пачаць яе вышук як зніклай.

Таксама сваякі плануюць падаць ў міліцыю аб вышуку.

Юлія Чарняўская перастала выходзіць на сувязь з блізкімі зранку 18 траўня, калі ў офісе TUT.by і дома ў супрацоўнікаў кампаніі пачаліся ператрусы і затрыманні. У той жа дзень яе бачылі ў кардыялагічным аддзяленні 1-й бальніцы ў Мінску пад канвоем. Як паведамлялася, жанчына перанесла гіпертанічны крыз і ёй спатрэбілася дапамога медыкаў. Пасля выпіскі з лякарні Чарняўская знікла. 

Дачка Юліі Чарняўскай Яўгенія мяркуе, што маці можа знаходзіцца ў СІЗА КДБ. Аднак адвакатцы адмовіліся сказаць, ці там яе падабаронная.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі