Сваякі загінулых у авіякатастрофе пад Мінскам атрымаюць страхавыя выплаты
Сваякі пасажыраў і членаў экіпажу расійскага самалёта, які разбіўся пад Мінскам 26 кастрычніка, атрымаюць страхавыя выплаты.
Пра гэта паведаміў намеснік генеральнага дырэктара кампаніі “С-Эйр” Юрый Якаўлеў, інфармуе агенцтва “РИА Новости”.
Нагадаем, у выніку крушэння самалёта загінулі трое членаў экіпажу і двое пасажыраў, сярод якіх і дырэктар кампаніі “С-Эйр” Марат Рамашкін.
Якаўлеў таксама адзначыў, што авіякампанія аплаціць сем’ям пахаванні загінулых і плануе ў далейшым аказваць ім падтрымку. Яе памеры пакуль не вызначаныя.