Сямейным капіталам беларусы змогуць разлічвацца за платныя медпаслугі

Беларусы змогуць выкарыстоўваць сродкі сямейнага капіталу на атрыманне платных медыцынскіх паслуг. Адпаведную норму ўводзіць пастанова №62 Міністэрства аховы здароўя "Аб некаторых пытаннях выкарыстання сродкаў сямейнага капіталу на атрыманне паслуг у сферы аховы здароўя", інфармуе БЕЛТА.

У дакуменце гаворыцца, што сямейны капітал можа быць выкарыстаны на платныя медпаслугі цалкам або часткова. Прычым паслугі могуць быць аказаныя розным членам сям'і.

Для выкарыстання грошай з сямейнага капіталу на платныя медыцынскія паслугі законныя прадстаўнікі могуць звярнуцца ў дзяржаўную ўстанову аховы здароўя, дзе будуць аказвацца адпаведныя паслугі. Яны мусяць падаць копію рашэння аб распараджэнні сродкамі сямейнага капіталу, прынятага мясцовым выканаўчым і распарадчым органам, а таксама іншыя дакументы, неабходныя для заключэння дамовы платнага аказання паслуг.

Каб пералічыць грошы сямейнага капіталу на аплату такіх паслуг, трэба будзе звярнуцца ў падраздзяленне Беларусбанка па месцы жыхарства або па месцы адкрыцця дэпазітнага рахунку і падаць неабходныя дакументы.

На сямейны капітал ужо вылучана больш за мільён долараў

“Сямейны капітал” за 18 гадоў захоўвання страціць траціну сваёй вартасці

Фота — brestcity.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі