Сярэдні курс продажу наяўнага долара сёння вырас больш чым на 100 рублёў

Адразу на 109 рублёў (з 11031 да 11140) вырас 17 снежня сярэдні курс продажу наяўнага долара беларускімі банкамі. Сярэдні курс куплі павялічыўся на 75 рублёў (з 10915 да 10990). Нагадаем, у аўторак сярэдні курс продажу павялічыўся на 24 рубля, куплі — на 19.

БелаПАН паведамляў, што ўвечары 17 снежня становішча каля абменных пунктаў у Мінску ў цэлым спакойнае. Чэргі не перавышалі паўтара дзясятка чалавек (праводзіўся як продаж, так і купля валюты), каля некаторых кас не было наогул нікога. "Наша ніва" піша, што "мінскія абменнікі перапоўненыя людзьмі: людзі мяняюць рублі і пераводзяць дэпазіты ў валюту". Магчыма, сітуацыя істотна змянілася ў апошнія гадзіны.

Рост долара ў Беларусі адбыўся пасля таго, як у Расіі паніка перакінулася з Маскоўскай біржы на наяўны рынак.

У чацвер Лукашэнка праводзіць нараду па эканамічных пытаннях

Фота — ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі