Сяргей Карніленка гатовы прыняць расійскае грамадзянства

Беларускі форвард "Зеніта" Сяргей Карніленка заявіў, што гатовы прыняць расійскае грамадзянства. Адзінае, што спыняе футбаліста — ён хоча захаваць магчымасць гуляць за зборную Беларусі. "Калі гэта магчыма, чаму не? Але адмаўляцца ад выступаў за зборную Беларусі не жадаю. Кажуць, дарэчы, што з наступнага года для легіянераў будуць новыя правілы. Там і паглядзім.

Я ж за нацыянальную каманду 30 гульняў правёў! Як пасля гэтага можна адмовіцца выступаць за яе? Гэта мая Радзіма, мая краіна"
, — заявіў Карніленка ў інтэрв’ю газеце "Советский спорт".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі