Сяргей Парсюкевіч вызвалены згодна з указам прэзідэнта
Прадпрымальнік Сяргей Парсюкевіч вызвалены згодна з указам прэзідэнта. Пра гэта ён паведаміў журналістам, інфармуе БелаПАН. Паводле яго слоў, 20 жніўня ў яго ў калоніі меўся быць першы працоўны дзень.
Бліжэй да абеду яго выклікалі да кіраўніцтва калоніі і паведамілі, каб збіраў рэчы. Прадпрымальніку сказалі, што ён вызваляецца згодна з указам прэзідэнта, аднак не сказалі, што гэта за ўказ.
На думку Сяргея Парсюкевіча, гэта можа быць указ аб памілаванні. Віцебскі прадпрымальнік быў асуджаны 23 красавіка 2008 года на два з паловай гады пазбаўлення волі па абвінавачанні ў збіванні супрацоўніка мінскага цэнтра ізаляцыі правапарушальнікаў Аляксандра Дулубы.
Там асуджаны адбываў адміністрацыйны арышт за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі прадпрымальнікаў 10 студзеня ў Мінску. Праваабаронцы прызналі Парсюкевіча палітзняволеным.