Сёлета КДБ затрымаў 1 замежнага шпіёна і 4 беларусаў за “здраду дзяржаве”
Усяго ж за ўсе гады незалежнай Беларусі спецслужбы затрымалі 3 замежных шпіёнаў, і 11 грамадзян нашай краіны былі асуджаныя за здраду.
Сёлета КДБ Беларусі затрымаў 1 замежнага шпіёна і 4 беларусаў за “здраду дзяржаве”. Агулам за ўсе гады незалежнай Беларусі спецслужбы затрымалі 3 замежных шпіёнаў, і 11 грамадзян нашай краіны былі асуджаныя за здраду.
Апошняе затрыманне замежнага шпіёна беларускія спецслужбы здзейснілі ў траўні, і на дадзены момант ён знаходзіцца ў СІЗА КДБ. Апроч таго, 10 дыпламатаў былі аб’яўленыя персонамі нон-грата па той жа прычыне. Пра гэта 11 чэрвеня журналістам распавёў старшыня КДБ Валерый Вакульчык.
Вакульчык: “Выведкай займаюцца і дыпламаты — кадравыя разведчыкі замежных спецслужб, якія маюць статус дыпламатаў. Усяго было аб’яўлена персонамі нон-грата за ажыццяўленне дзейнасці, не сумяшчальнай са статусам дыпламата, 10 такіх грамадзян замежных дзяржаў. Двое з іх — цягам года, прычым усе яны ў адпаведнасці з нормамі міжнароднага права затрыманыя на месцы злачынства ў момант ажыццяўлення выведачнай дзейнасці. І адпаведным чынам гэта задакументавана і аформлена”.
Па словах старшыні КДБ, размова ідзе не толькі аб грамадзянах “заходніх краін”. Але якія яшчэ краіны займаліся выведкай ў Беларусі, Вакульчык удакладняць не стаў, "каб не ўскладняць міжнародныя адносіны”.
“Крот” з КДБ атрымаў 15 гадоў пазбаўлення волі за шпіянаж
Фота: Delfi