Сёлета расіяне сталі менш любіць беларусаў
Расіяне сталі менш любіць беларусаў. Пра гэта сведчаць вынікі сацыялагічнага апытання, праведзенага ў Расіі "Левада-цэнтрам". Калі летась "вельмі добра" да Беларусі адносіліся 24% апытаных расіян, дык у бягучым годзе толькі 19%.
"У асноўным добра" да нашай краіны адносіцца 64% апытаных жыхароў Расіі, год таму было 63%. Колькасць тых, хто ставіцца да Беларусі "вельмі кепска" застаецца нязменнай — 2%.
Адзначаецца, што апытанне праводзілася ў канцы лістапада 2015 года ў 134 населеных пунктах 46 рэгіёнаў. Было апытана 1 600 чалавек ва ўзросце ад 18 гадоў і старэйшых, інфармуе БелаПАН.
Фота: ByMedia.net