Сёння адзначаецца Сусветны дзень аховы навакольнага асяроддзя
Ён быў заснаваны ў 1972 годзе Генеральнай асамблеяй Арганізацыі Аб'яднаных Нацый.
З дапамогай Сусветнага дня аховы навакольнага асяроддзя ААН спрабуе прыцягнуць увагу сусветнай грамадскасці да праблемаў, якія патрабуюць тэрміновага вырашэння. Падкрэсліваецца, што ахова і аздараўленне навакольнага асяроддзя з'яўляецца важнейшай задачай, якая стаіць перад чалавецтвам.
Адзначым, што сёлетні Сусветны дзень аховы навакольнага асяроддзя прысвечаны праблеме рацыянальнага выкарыстання харчавання. Статыстыка сведчыць, што штогод на нашай планеце губляецца ці выкідаецца каля 30% харчавання.