Цуд прыроды: чатыры кошыкі баравікоў у апошні дзень вясны
Такі лясны ўраджай сабраў 31 траўня жыхар Мядзела Мікалай Русаковіч.
“Першы раз у жыцці вясной баравікі збіраў: сапраўднае веснавое дзіва! — дзеліцца заўзяты грыбнік. — 28 траўня паехаў ў лес, венік звязаць. Дай, думаю, пахаджу па грыбных мясцінах, можа, якую лісічку знайду. А там — баравікі! Ды і шмат разам сядзіць”.
Мікалай Русаковіч вельмі здзіўлены, бо гэта — баравікі-каласавікі. Яны з’яўляюцца недзе ў пачатку ліпеня, але сёлета яны з’явіліся нашмат раней, піша “Рэгіянальная газета”.