Паводка ў Віцебску была амаль як землятрус (фота)
Пасля таго як з набярэжнай каля Кіраўскага моста сышла вялікая вада, можна ўбачыць, якую шкоду яна нанесла.
Ад парапета адарваныя гранітныя пліты, знесеная металічная брама-краты, пацярпела лесвіца, якая ідзе да набярэжнай ад драмтэатру, паведамляе сайт “Народныя навіны Віцебска”.
На Успенскай горцы з боку Дзвіны пачалі ліквідаваць наступствы леташняга апоўзня. Каб замацаваць схіл гары, у зямлю ўваткнулі калы і пруты. Гэтая канструкцыя нагадвае вясковы пляцень.