Сёння — месяц з пачатку галадоўкі Мікалая Аўтуховіча
Ваўкавыскі прадпрымальнік Мікалай Аўтуховіч знаходзіцца пад вартай больш за 3 месяцы. Ён абвясціў галадоўку 16 красавіка, дамагаючыся ў самыя кароткія тэрміны перадаць справу ў суд альбо змяніць падследным па гэтай справе меру стрымання на падпіску аб невыяздзе.
Мікалай Аўтуховіч, Юрый лявонаў, Уладзімір Асіпенка былі затрыманыя 8 лютага. Затрыманых падазраюць у падпале дома былога начальніка Ваўкавыскага РАЎС Віталя Кацубы ў 2004 году. Кацуба, які цяпер працуе ў Ваўкавыскай друкарні, на сустрэчы са сваякамі затрыманых заявіў, што не мае да іх ніякіх прэтэнзій, справа аб падпале даўно зачыненая, а чалавек, вінаваты ў падпале, адбывае пакаранне.
Праваабаронцы лічаць затрыманых палітвязнямі, зважаючы на тое, што Автухович і Лявонаў раней ужо былі судзімыя і прызнаныя міжнароднай грамадскасцю вязнямі сумлення.
Шэраг назіральнікаў лічаць, што справа прадпрымальнікаў будзе працягвацца да тых часоў, пакуль следчыя не знойдуць нейкую віну для іх.
БелаПАН