Сёння можа быць зацверджаны чацвёрты пакет санкцый ЕС супраць Беларусі

Сцягі ЕС перад будынкам штаб-кватэры Еўракамісіі ў Брусэлі / Reuters
Сцягі ЕС перад будынкам штаб-кватэры Еўракамісіі ў Брусэлі / Reuters

Мяркуецца, што сёння кіраўнікі МЗС Еўрапейскага Саюзу зацвердзяць чацвёрты пакет персанальных санкцый у дачыненні да Мінска, паведамляе агенцтва ТАСС са спасылкай на высокапастаўленага прадстаўніка ЕС у Брусэлі.

Беларускае пытанне — цэнтральны на парадку дня саміту кіраўнікоў знешнепалітычных ведамстваў краін-членаў ЕС. Пасяджэнне пройдзе сёння ў Люксембургу.

Да пачатку саміту запланаваная нефармальная сустрэча чальцоў Савета ЕС са Святланай Ціханоўскай.

Сегодня может быть утвержден четвертый пакет санкций ЕС против Беларуси
Напярэдадні ў Люксембургу Святлана Ціханоўская сустракалася з беларускай дыяспарай / @tsikhanouskaya

Дыскусія па Беларусі будзе сканцэнтравана "на пагаршэнні сітуацыі ў краіне і інцыдэнце з пасадкай самалёта", — сказаў прадстаўнік Еўрасаюза.

Пры гэтым ён падкрэсліў, што, па яго дадзеных, пакуль будзе ўведзены толькі пакет індывідуальных санкцый. Эканамічныя меры ў панядзелак яшчэ не будуць гатовыя да прыняцця, адзначыў дыпламат.

Нагадаем, на мінулым тыдні Камітэт пастаянных прадстаўнікоў 27 дзяржаў Еўрасаюза ўзгадніў чацвёрты пакет абмежавальных мер супраць Беларусі. Прапануецца павялічыць спіс асоб, у дачыненні да якіх дзейнічаюць забарона на банкаўскія аперацыі і на ўезд у ЕЗ, яшчэ на 78 прозвішчаў. Акрамя таго, санкцыі прапануецца ўвесці ў дачыненні да сямі беларускіх юрыдычных асоб. Літоўскі рэсурс 15min.lt на мінулым тыдні паведамляў, што гаворка можа ісці аб такіх кампаніях, як Logex, Новая нафтавая кампанія, Sohra, Bremino Group, Globalcustom, Белаэранавігацыя, МАЗ і БЕЛАЗ.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі