Сёння ўначы ва ўсім свеце на гадзіну адключылі электрычнасць

У ноч з 29 на 30 сакавіка ва ўсім свеце на гадзіну адключылі гарадское асвятленне ў рамках правядзення акцыі "Гадзіна Зямлі", паведамляе Associated Press.
Такім чынам эколагі з Сусветнага фонду дзікай прыроды жадаюць прыцягнуць увагу сусветнай грамадскасці да пагрозы глабальнага пацяплення. Арганізатары разлічваюць, што сёлета падчас акцыі 100 мільёнаў чалавек на гадзіну адмовяцца ад выкарыстання электрапрыбораў у начны час. Аб сваім намеры прыняць удзел у "Гадзіне Землі" заявіла больш за 380 гарадоў.

Большасць з іх паўдзельнічала ў акцыі, адключыўшы асвятленне на помніках архітэктуры. Падвядзенне вынікаў "Гадзіны Зямлі" гэтага года пачнецца толькі пасля таго, як яна завершыцца ў гарадах ЗША. У гэты раз у акцыі прыняла ўдзел і кампанія Google. На працягу гадзіны старонка пошукавіка была чорнай.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі