Танцора Цыскарыдзэ звольнілі з Вялікага тэатру Расіі

Мікалай Цыскарыдзэ працаваў у Вялікім тэатры ў якасці вядучага саліста балету, а таксама педагогам-рэпетытарам, паведамляе РИА Новости.


Яго канфлікты з кіраўніцтвам тэатра абвастрыліся пасля нападу на мастацкага кіраўніка балетнай трупы Сяргея Філіна ў студзені гэтага года. Тады ў СМІ прайшла інфармацыя, што Цыскарыдзэ мог спрычыніцца да інцыдэнту. Адміністрацыя тэатра ў сваю чаргу заяўляла, што не вядзе кампанію супраць вядомага танцора.



Мікалай Цыскарыдзэ працаваў у Вялікім тэатры з 1992 года і выконваў вядучыя партыі ў шматлікіх спектаклях. У 2001 годзе атрымаў званне Народнага артыста Расіі.

Фота: culture.mirnews.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі