Тэатр “і”, дзе граюць дзеці з аўтызмам, паказаў спектакль па Дастаеўскім (фота)

28 траўня на сцэне мінскага Палаца прафсаюзаў адбылася прэм'ера спектакля "Аднойчы ў вялізным горадзе". Яго ставіць сямейны інклюзіў-тэатр “і”. Асаблівасцю тэатра з’яўляецца тое, што ў ім граюць як звычайныя дзеці, так і дзеці з аўтызмам. Аднак на сцэне гэта ніяк не заўважна: акцёры на сто адсоткаў пранікліся ролямі, і чалавек з вуліцы нават не зразумее, што ў спектакля ёсць таямніца. 

Тэатр “і”, дзе граюць дзеці з аўтызмам, паказаў спектакль па Дастаеўскім (фота)

У зале аншлаг. Сямейны інклюзіў-тэатр “і” пад кіраўніцтвам Ірыны Пушкаровай у Мінску ведаюць і любяць. Сёння ён прадстаўляе шостую пастаноўку. Спектакль "Аднойчы ў вялізным горадзе" створаны па матывах апавядання Дастаеўскага "Хлопчык у Хрыста на ёлцы”. Яго беларускамоўную адаптацыю зрабіла мама Кастуся, аднаго з акцёраў, літаратарка Вера Жыбуль. У п'есе гучаць верш Наталлі Арсенневай і песня на верш Казіміра Сваяка. Вера і іншыя бацькі дзяцей таксама задзейнічаныя ў спектаклі. Вера, напрыклад, выступае ў ролі Дзевы Марыі, а яе малодшы сын Эрык дэбютуе ў ролі маленькага Ісуса.  

Тэатр “і”, дзе граюць дзеці з аўтызмам, паказаў спектакль па Дастаеўскім (фота)
У аснове сюжэта — гісторыя маленькага хлопчыка, які перад Калядамі страціў бацькоў і застаецца адзін у вялікім горадзе без шансаў на дабрыню і дапамогу. Нечакана адбываецца цуд — маленькі жабрак трапляе на свята да Хрыста і анёлаў, дзе атрымлівае надзею на лепшую будучыню для сваёй душы.

Тэатр “і”, дзе граюць дзеці з аўтызмам, паказаў спектакль па Дастаеўскім (фота)

3D-дэкарацыі, касцюмы акцёраў, цікавыя харэаграфічныя нумары, спевы, ігра дзяцей складаюць прыгожы спектакль пра тое, што абыякавасць — гэта проста, а дабрыня і любоў — складана, але яны ўсё адно перамагаюць.

Увосень спектакль пакажуць у Мінску і абласных гарадах.

Тэатр “і”, дзе граюць дзеці з аўтызмам, паказаў спектакль па Дастаеўскім (фота)
Тэатр “і”, дзе граюць дзеці з аўтызмам, паказаў спектакль па Дастаеўскім (фота)
Тэатр “і”, дзе граюць дзеці з аўтызмам, паказаў спектакль па Дастаеўскім (фота)
Тэатр “і”, дзе граюць дзеці з аўтызмам, паказаў спектакль па Дастаеўскім (фота)
Тэатр “і”, дзе граюць дзеці з аўтызмам, паказаў спектакль па Дастаеўскім (фота)
Тэатр “і”, дзе граюць дзеці з аўтызмам, паказаў спектакль па Дастаеўскім (фота)
Тэатр “і”, дзе граюць дзеці з аўтызмам, паказаў спектакль па Дастаеўскім (фота)
Тэатр “і”, дзе граюць дзеці з аўтызмам, паказаў спектакль па Дастаеўскім (фота)
Тэатр “і”, дзе граюць дзеці з аўтызмам, паказаў спектакль па Дастаеўскім (фота)
З рэжысёркай тэатра Ірынай Пушкаровай
Тэатр “і”, дзе граюць дзеці з аўтызмам, паказаў спектакль па Дастаеўскім (фота)
За кулісамі
Тэатр “і”, дзе граюць дзеці з аўтызмам, паказаў спектакль па Дастаеўскім (фота)
Самы маленькі акцёр у спектаклі Эрык разам з бацькам Віктарам Жыбулем
Тэатр “і”, дзе граюць дзеці з аўтызмам, паказаў спектакль па Дастаеўскім (фота)
Тэатр “і”, дзе граюць дзеці з аўтызмам, паказаў спектакль па Дастаеўскім (фота)
Тэатр “і”, дзе граюць дзеці з аўтызмам, паказаў спектакль па Дастаеўскім (фота)
Тэатр “і”, дзе граюць дзеці з аўтызмам, паказаў спектакль па Дастаеўскім (фота)
Тэатр “і”, дзе граюць дзеці з аўтызмам, паказаў спектакль па Дастаеўскім (фота)

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі