Тэлеканалу Белсат зноў адмовілі ў акрэдытацыі ў Беларусі

Пра гэта Еўрарадыё распавёў галоўны рэдактар тэлеканалу Аляксей Дзікавіцкі. Аляксей Дзікавіцкі: “Нашаму прадстаўніку ў Міністэрстве замежных справаў патлумачылі, што ў акрэдытацыі адмаўляюць у сувязі з тым, што шэраг грамадзянаў Рэспублікі Беларусь цягам апошніх гадоў працавалі ўжо без акрэдытацыі для нашага каналу, і што яны былі пра гэта папярэджаныя, але як бы не зрабілі высноваў”.

Аляксей Дзікавіцкі кажа, што нягледзячы на адмову ў рэгістрацыі тэлеканал сваю працу не спыніць, а якасць праграмаў каналу будзе толькі расці. Акрамя таго тэлеканал не збіраецца спыняць спробы зарэгістравацца ў Беларусі.

Нагадаем, што тэлеканал “Белсат” афіцыйна распачаў сваю працу 10 снежня 2007 года, галоўны офіс знаходзіцца ў Варшаве. Журналісты тэлеканалу, якія працуюць на тэрыторыі Беларусі, неаднаразова зазнавалі разнастайныя рэпрэссіі з боку беларускіх уладаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі