Тэрмін утрымання пад вартай Ірыны Леўшынай падоўжылі да 5 траўня
Тэрмін утрымання пад вартай дырэктаркі і галоўнай рэдактаркі інфармацыйнай кампаніі БелаПАН Ірыны Леўшынай падоўжаны да 5 траўня, паведамляе BPN.
Папярэдні раз гэты тэрмін падаўжалі на два месяцы — да 18 красавіка.
4 красавіка Генпракуратура паведаміла, што ў Мінгарсуд перададзеная крымінальная справа, па якой праходзіць Леўшына, яе папярэднік на пасадзе дырэктара БелаПАН Дзмітрый Наважылаў, намеснік дырэктара БелаПАН у 2014-2018 гадах Андрэй Аляксандраў і Ірыны Злобіна.
Паколькі БелаПАН быў прызнаны экстрэмісцкім фармаваннем, Леўшыну і Наважылава вінавацяць у кіраванні такім фармаваннем. Таксама ў справе фігуруе "фінансаванне пратэстаў", "шкода Рэпубліцы Беларусь" і ўхіленне ад выплаты падаткаў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.