Том Ёрк трапіў на Кліматычны саміт пад выглядам журналіста
Лідэр гурта Radiohead Том Ёрк, вядомы сваёй цікавасцю да пытанняў
глабальнага пацяплення, прыехаў на Кліматычны саміт у Капенгаген у
якасці журналіста. Што адбываецца з кліматам на самой справе і чаму саміт праходзіць у закрытым рэжыме – менавіта гэтыя пытанні вымусілі Тома Ёрка аформіць на сябе прэс-карту. “А вы думаеце, яны б па-іншаму мяне сюды пусцілі?” – звярнуўся да журналістаў музыка.
Як паведамлялася раней, на саміт не пускаюць актывістаў і абаронцаў навакольнага асяроддзя. Тым не менш, у Капенгаген з’ехаліся тысячы актывістаў, якія патрабуюць больш актыўна змагацца са зменай клімату на планеце. Найбольш актыўных з іх затрымлівае паліцыя.
Нагадаем, фронтмэн Radiohead выступае за правядзенне фэстаў і канцэртаў, якія наносяць прыродзе мінімальны ўрон, разам з гуртом піша кампазіцыі для “Міжнароднай амністыі” і дапамагае іншым міжнародным неўрадавым арганізацыям.
Фота: www.uralpolit.ru