Tool анансуюць новы альбом
Каліфарнійскі прагрэсіў-бэнд рыхтуе першую пласцінку за апошнія 7 гадоў.
Апошні студыйны альбом “10,000 Days” Tool выпусцілі ў 2006-м, а цяпер актыўна працуюць над новай пласцінкай, рэліз якой намечаны на пачатак 2014-га года
Бубнач каманды Дэні Кэры распавёў часопісу Rolling Stone, што у студыйных сесіях пакуль ўдзельнічаюць толькі трое музыкаў Tool — ён сам, гітарст Адам Джонс і басіст Джасцін Чансэрлар. Вакаліст Мэйнард Джэймс Кінан далучыцца да працы пазней.
Кэры таксама запэўнівае, што альбом будзе гучаць менавіта як Tool , нягледзячы на яго стылістычную стракатасць.
Фота:metalinsider.net