Топ-5: навіны 15 сакавіка

Топ-5: навіны 15 сакавіка

Вулічныя акцыі пратэсту прайшлі ў Мінску, Гродне і Магілёве

 

Увечары 15 сакавіка ў Мінску, Гродне і Магілёве прайшлі вулічныя акцыі супраць дэкрэта №3 ("дэкрэта аб дармаедах"). Найбольш шматлікая акцыя адбылася ў сталіцы. Там на плошчу Бангалор па дазволеным уладамі маршруце прыйшлі каля 3000 чалавек. У Гродне і Магілёве ў “маршах недармаедаў” удзельнічалі да тысячы пратэстоўцаў.

Топ-5: навіны 15 сакавіка
Фота euroradio.fm

У “дэкрэце аб дармаедах” няма парушэнняў закона. Пра гэта на сваім сайце паведаміў Канстытуцыйны суд. Такім чынам ведамства адказала на электронныя звароты беларусаў з просьбай праверыць законнасць дэкрэта.

Пры гэтым, суд не будзе правяраць адпаведнасць дэкрэта Канстытуцыі. Справа ў тым, што ведамства не мае права рабіць падобную праверку па просьбе грамадзян. З такім патрабаваннем у Канстытуцыйны суд могуць звяртацца толькі: кіраўнік краіны, Парламент, Савет міністраў і Вярхоўны суд.

Топ-5: навіны 15 сакавіка

Аляксандр Лукашэнка заявіў, што ён з’яўляецца актыўным прыхільнікам Еўрапейскага саюза. А Беларусь заўсёды будзе працаваць на аб'яднанне і стабільнасць у Еўропе. Пра гэта кіраўнік нашай краіны распавёў падчас сустрэчы з міністрам замежных спраў Бельгіі Дзідзье Рэйндэрсам.

Акрамя таго беларускі кіраўнік назваў Еўрасаюз адной з апораў сучаснага свету.  

Топ-5: навіны 15 сакавіка
Фота: regnum.ru

Шэф-рэдактар расійскага інфармацыйнага агенцтва REGNUM Юрый Баранчык затрыманы ў Маскве. Гэта адбылося на запыт Следчага камітэта Беларусі. Цяпер вырашаецца пытанне пра яго экстрадыцыю ў нашу краіну.

Баранчыку пагражае крымінальная адказнасць за беларусафобскія артыкулы, апублікаваныя на старонках яго выдання.

Топ-5: навіны 15 сакавіка
Фота Змітра Лукашука

На мінскай сцяне, якая праславілася партрэтам экс-міністра працы Марыяны Шчоткінай, з'явілася новае графіці — 12 фігурак старшыні Савета Рэспублікі Міхаіла Мясніковіча. Пры гэтым ніякага подпісу пад імі не было.

У выніку графіці са старшынёй Савета Рэспублікі Міхаілам Мясніковічам праіснавала толькі некалькі гадзінаў. Яго тэрмінова зафарбавала супрацоўніца ЖЭС. Журналіст Еўрарадыё паспеў толькі зафіксаваць, як знікаюць апошнія сляды сацыяльнага графіці.

Слухаць цалкам:

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі