Турцыя дапаможа з'яўленню беларускіх тавараў на рынках краін ЕС

Мемарандум аб узаемаразуменні ў пытаннях тэхнічнага супрацоўніцтва падпісалі беларускія і турэцкія спецыялісты ў галіне стандартызацыі. Цяпер бакі будуць загадзя абменьвацца інфармацыяй аб патрабаваннях да прадукцыі.
Як адзначае Першы тэлеканал, таксама турэцкія калегі дапамогуць беларусам гарманізаваць нацыянальнае тэхнічнае заканадаўства з еўрапейскім, што дазволіць спрагназаваць прысутнасць нашых тавараў на рынках краін ЕС. Для Беларусі гэтае пытанне — адно з прыярытэтных. Як вядома, наша краіна нядаўна стала сябрам Еўрапейскага камітэта па стандартызацыі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі