У 2010 годзе Беларусь плануе зарабіць на прыватызацыі $730 млн

Беларусь плануе атрымаць у 2010 годзе прыбыткі ад прыватызацыі ў памеры 2 трлн беларускіх рублёў ($732,6 млн). Такія словы намесніка міністра фінансаў Івана Шунько перадае газета "Ведомости" са спасылкай на агенцтва Прайм-ТАСС. Агульная сума непадатковых прыбыткаў прагназуецца ў памеры каля 3 трлн беларускіх рублёў, паведаміў Шунько.

Дарэчы, у 2008 годзе паступленні ў беларускі бюджэт ад выкарыстання і рэалізацыі дзяржмаёмасці склалі 1,316 трлн беларускіх рублёў, што на 79,5% больш планавага задання.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі