У адміністрацыі не ведаюць, ці атрымаў прэзідэнт запрашэнне ў Прагу

У адміністрацыі прэзідэнта пакуль няма інфармацыі, ці атрымаў Аляксандр Лукашэнка афіцыйнае запрашэнне на саміт па Усходнім Партнёрстве, які адбудзецца ў Празе 7 траўня.
Як паведаміў Еўрарадыё Кіраўнік прэзідэнцкай прэс-службы Павел Лёгкі, як толькі кіраўнік дзяржавы атрымае афіцыйнае запрашэнне, ён разгледзіць яго і прыме рашэнне.

Павел Лёгкі: “Я не ведаю, ці атрымліваў прэзідэнт запрашэнне. У кожным разе, я нічога пра запрашэнне вам сказаць не магу. Як толькі будзе атрыманае адпаведнае запрашэнне, безумоўна, прэзідэнт яго разгледзіць і прыме сваё рашэнне”.

Нагадаем, рашэнне запрасіць Лукашэнку на саміт прынялі міністры замежных спраў краін Еўрасаюза.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі