У Афганістане сёння абвесцяць папярэднія вынікі парламенцкіх выбараў

Афганская незалежная выбарчая камісія плануе сёння, 17 кастрычніка абвясціць увечары папярэднія вынікі парламенцкіх выбараў, якія прайшлі ў Ісламскай Рэспубліцы яшчэ 18 верасня, паведамняе РИА-Новости. На вечар суботы Цэнтрвыбаркам яшчэ не скончыў увядзенне ў кампутарную сістэму Нацыянальнага вылічальнага цэнтру дадзеных аб галасаванні з правінцыі Нурыстан, якія прыйшлі адтуль з вялікім спазненнем цераз неспрыяльную абстаноўку. Папярэднія вынікі не будуць сенсацыйнымі, бо амаль усе дадзеныя па галасаванні ў 32-х з 34-х афганскіх правінцыяў ужо змешчаныя на сайце мясцовага ЦВК. Чакаецца, што прыкладна на пятай частцы выбарчых участкаў вынікі галасавання прызнаюць несапраўднымі цераз розныя парушэнні.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі