У акупаваным Лісічанску забіты міністр так званай "ЛНР"
Ракета прыляцела, калі сабраліся прадстаўнікі акупацыйнай адміністрацыі
У акупаваным расіянамі Лісічанску забіты міністр па надзвычайных сітуацыях так званай "ЛНР" Аляксей Пацялешчанка. Ён загінуў 3 лютага ў выніку ракетнага ўдару. Украінскія ўлады яго не каментавалі.
Пацялешчанка быў у рэстаране, які знаходзіцца побач з пякарняй. Там адзначаўся дзень нараджэння "дэпутата", было шмат гасцей.
Расійскі бок заяўляў пра 28 загінулых і дзясятак параненых. Прапагандысты рабілі акцэнт на "ўдар па пякарні". Насамрэч удар быў нанесены па рэстаране з калабарантамі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.