У Ашмянскім раёне на дровы разбіраюць млын пачатку XX стагоддзя

У Ашмянскім раёне на дровы разбіраюць млын пачатку XX стагоддзя

Драўляны вадзяны млын паблізу Гальшан у вёсцы Нарушэўцы разбіраюць на дровы. Такое рашэнне прыняў старшыня калгасу “Гальшаны”. Пра гэта Еўрарадыё распавёў Алесь Варыкіш, дырэктар фонду “Краіна замкаў”.

Алесь Варыкіш: “Рабочы мой паведаміў, што яго пачалі разбіраць. Я пазваніў дырэктару калгаса, хацеў пагаварыць, прапанаваў гэтыя дровы. А ён мне адказаў проста: “Не дуры галаву”. Маўляў, такую задачу яму выканкам паставіў. Ёсць людзі, зацікаўленыя ў тым, каб яго забраць. У рэгіёне ён арыгінальны, вельмі прыгожа з пункту гледжання народнай архітэктуры”.

На жаль, млын не мае статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці, таму калгасу, які пачаў разбіраць млын, складана гэта забараніць згодна з законам. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі