У аўторак у Беларусі чакаюць замаразкі і мокры снег
Халодная восень-2023
У аўторак, 10 кастрычніка, у Беларусі захаваецца моцны вецер, але яго парывы ўжо не будуць перавышаць 14 м/с (у папярэднія дні месцамі былі да 28-30 м/с). Сіноптыкі папярэджваюць пра дождж і мокры снег на паўночным усходзе краіны (уначы ападкі толькі месцамі).
Тэмпература паветра ў начныя гадзіны складзе ад +1 да +4 градусаў (месцамі чакаюцца замаразкі — да -3), у дзённыя гадзіны — ад +6 да +12.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.