У Бабруйску ў крэатыўнай прасторы "13:87" прайшоў ператрус
20 кастрычніка ў Бабруйску ў крэатыўнай прасторы "13:87" прайшоў ператрус. Як паведамляюць праваабаронцы, ён працягваўся чатыры гадзіны. Хто і па якой справе праводзіў ператрус, невядома. Дзецям і гасцям дазволілі з памяшкання выйсці. Кіраўніцтва "13:87" (Наталлю Халанскую і яшчэ адну жанчыну) сілавікі забралі. Як паведамляе Радыё Свабода, пазней іх адпусцілі.
У “13-87” праводзяцца разнастайныя культурніцкія мерапрыемствы. Напярэдадні крэатыўнай прасторы споўнілася сем гадоў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.