У Бабруйску выратавалі котку, якая амаль тыдзень сядзела на дрэве (фота)
У адным з бабруйскіх двароў бяздомная котка залезла на самую верхавіну дрэва і спалохалася спусціцца адтуль. Там жывёла правяла амаль тыдзень, піша "Бабруйскае жыццё".
Трывогу забілі жыхары суседняга дома. Пенсіянер Аляксандр Аўхіменка кажа, што тэлефанавалі ва ўсе інстанцыі. Затэлефанавалаі ратавальнікам, але тыя адказалі, што ратаваннем катоў не займаюцца. Падобныя ж адказы былі і ў іншых інстанцыях.
Дапамог выпадак. У двары брыгада службы ЖЭУ абразала галіны на дрэвах. Тады машыніст аўтавышкі Андрэй Ступень выканаў просьбу мясцовых жыхароў і зняў котку.