У баі пад Краматорскам загінулі сем украінскіх вайскоўцаў

Інцыдэнт адбыўся ўдзень 13 траўня. Баевікі абстралялі ўкраінскіх сілавікоў з засады. У прэс-службе Мінабароны паведамілі, што ўзброеныя баевікі вялі прыцэльны агонь з гранатамётаў па ўкраінскіх сілавіках, інфармуе ru.tsn.ua.



Больш за 30 тэрарыстаў зладзілі засаду ў кустах уздоўж ракі. Першы стрэл тэрарыстаў з гранатамёта трапіў у рухавік аднаго з БТРаў, які падышоў да моста. Другі БТР спрабаваў праштурхнуць пашкоджаную баявую машыну, і вайскоўцам давялося прыняць бой.



Пасля першага залпу тэрарыстаў з цяжкой зброі загінулі два вайскоўцы, яшчэ тры былі параненыя. Агулам у выніку працяглай сутычкі загінулі сем вайскоўцаў. Яшчэ восем атрымалі раненні рознай ступені цяжкасці.



Фота — Reuters
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі