У Баку Лукашэнка і Аліеў адкрылі новы будынак амбасады Беларусі
На цырымоніі прагучалі дзяржаўныя гімны дзвюх дзяржаў, быў падняты дзяржаўны сцяг Беларусі.
Як паведамляе інфармагенцтва trend.az, кіраўнікі дзяржаваў разрэзалі стужку на знак адкрыцця будынка амбасады. Таксама Аляксандр Лукашэнка і Ільхам Аліеў азнаёміліся з умовамі, створанымі ў будынку дыпмісіі. Потым кіраўнікі пасадзілі дрэва ў двары пасольства.
Акрамя таго, кіраўнікі Беларусі і Азербайджана азнаёміліся з тэхнікай рознага прызначэння і аўтамабілямі, вырабленымі сумесна Гянджынскім аўтамабільным заводам і мінскімі трактарным і аўтамабільным заводамі.
Фота — trend.az