У Баранавічах шукаюць падпольны завод, які выпускае ўкраінскую гарэлку
Падпольны завод, які "выпускае" ўкраінскую гарэлку, шукаюць праваахоўнікі ў Баранавічах. Яны выпадкова знайшлі партыю яго прадукцыі. Супрацоўнікі транспартнай міліцыі падазравалі 24-гадовага беспрацоўнага
ў крадзяжы рэйкавых накладак, таму прыйшлі да яго з ператрусам. Аднак у
хаце знайшлі гарэлку: 29 бутэлек гарэлкі "Белы бусел", 12 - настойкі
"Немиров" і 30 літраў "максімкі".
Таксама ў хлопца забралі накрыўкі, этыкеткі і акцызныя маркі Украіны. Яшчэ 88 бутэлек гарэлкі былі знойдзеныя ў яго суседкі. Цяпер праводзіцца расследаванне.
Іван Юрашчык, Еўрарадыё, Баранавічы
Таксама ў хлопца забралі накрыўкі, этыкеткі і акцызныя маркі Украіны. Яшчэ 88 бутэлек гарэлкі былі знойдзеныя ў яго суседкі. Цяпер праводзіцца расследаванне.
Іван Юрашчык, Еўрарадыё, Баранавічы