У Баранавічах у міліцыі фатаграфавалі палітычных "хатніх хімікаў"

Людзей фатаграфавалі з розных ракурсаў / Ілюстрацыйнае фота pixabay.com
Людзей фатаграфавалі з розных ракурсаў / Ілюстрацыйнае фота pixabay.com

20 сакавіка ў Баранавічах палітычных "хатніх хімікаў" выклікалі на размову, паведамляе spring96.org. Праваабаронцам стала вядома, што людзей фатаграфавалі з розных ракурсаў. Таксама іх прымусілі падпісаць паперу з афіцыйным папярэджаннем, што цяпер за "каментары [ў інтэрнэце] будзе пагражаць да 5 гадоў пазбаўлення волі".

Рэпрэсіі працягваюцца па ўсёй краіне: затрыманні, запалохванні, ператрусы, адміністрацыйныя і крымінальныя справы. Не пакідаюць у спакоі і тых, хто ўжо быў асуджаны.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі