У баранавіцкага святара скралі свечкі і вуду

Праваслаўны святар з вёскі Вялікія Лукі Баранавіцкага раёна звярнуўся ў міліцыю з паведамленнем пра крадзеж. У ноч з 3 на 4 жніўня невядомы выбіў уваходныя дзверы яго дома, скраў з яго дома фарбу, вуду, упакоўку царкоўных свечак і посуд. Як піша Intex-press, шкоду, прычыненую святару, ацанілі прыкладна ў 2 млн рублёў.

Праваахоўнікі выявілі, што крадзеж учыніў беспрацоўны 21-гадовы жыхар гэтай жа вёскі. Маладога чалавека ўжо раней судзілі за крадзеж. А ягоны крадзеж з дома святара стаў ужо чацвёртым сёлета. Рэчы ён скраў, каб прадаць.

Міліцыянты канфіскавалі крадзенае. На хлопца пачалі крымінальную справу за крадзеж, учынены паўторна. Яму пагражае да чатырох гадоў пазбаўлення волі.

Фота: flickr.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі