У Барысаве рабочыя аб'явілі італьянскі страйк

Рабочыя цэха перапрацоўкі піламатэрыялаў Барысаўскага дрэваапрацоўчага камбіната ў чацвер аб'явілі італьянскі страйк. Яны прыйшлі на працоўныя месцы, але працу не пачалі.

Як інфармуе сайт praca-by.info, выступленне пачалося пасля раздачы рабочым разліковых лісткоў. У іх быў пазначаны заробак у памеры каля 4 мільёнаў рублёў, а на рукі людзям выдавалі толькі па 600 тысяч. Кіраўніцтва спасылалася на невыкананыя нормы і святы ў Расіі, паведаміў старшыня Мінскай абласной рэгіянальнай арганізацыі прафсаюзаў РЭП Мікалай Пахабаў.

Фота — Мінск-навіны

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі