У Беларусь абяцаюць прывезці Раналду і Месі

У Беларусь абяцаюць прывезці Раналду і Месі

У Беларусь прыедзе не толькі Дыега Марадона, але і іншыя сусветна вядомыя футбалісты. З такім абяцаннем выступіў партнёр ФК "Дынама-Брэст" Таджэдзін Сейф з Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў.

"У Беларусі ўбачыце Месі, Раналду, Раналда бразільскага, Кафу, Касільяса, каб яны прыехалі сюды і перадавалі свой досвед для маладых, якія будуць у акадэміі", — перадае яго словы тэлеканал СТВ

Інвестары з ААЭ плануюць пабудаваць у Брэсце новы комплекс са стадыёнам на 30 тысяч месцаў і дзіцячай футбольнай акадэміяй імя Марадоны. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі