У Беларусь прыедзе Федэрыка Магерыні
У Беларусь прыедзе вярхоўны прадстаўнік ЕС па замежных справах і палітыцы бяспекі Федэрыка Магерыні. 4-5 кастрычніка ў Мінску пройдзе сустрэча "Усходняга партнёрства" высокага ўзроўню, інфармуе БЕЛТА.
Заснавальнік і дырэктар Савета па міжнародных адносінах "Мінскі дыялог" Яўген Прэйгерман распавёў, што графік не дазволіў Магерыні паўдзельнічаць у форуме "Мінскага дыялогу" "Еўрапейская бяспека: адысці ад краю прорвы", які адкрыецца ў беларускай сталіцы 7 кастрычніка.
У жніўні тагачасная кіраўніца Прадстаўніцтва ЕС у Беларусі Андрэа Віктарын гаварыла, што разглядалася магчымасць прыезду у Мінск Магерыні для падпісання пагаднення аб спрашчэнні візавага рэжыму. Нядаўна Аляксандр Лукашэнка прыняў рашэнне аб спрашчэнні візавага рэжыму з Еўрасаюзам.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.