У Беларусь прыехала дэлегацыя Еўрасаюза

У Беларусь прыехала дэлегацыя Еўрасаюза

У Беларусь прыехала дэлегацыя Еўрасаюза. Яна складаецца з прадстаўнікоў Камітэта па палітыцы і бяспецы Савета ЕС, еўрапейскай службы знешніх дзеянняў і Еўракамісіі. 21 лістапада дэлегацыя сустрэнецца ў Мінску з прадстаўнікамі ўлады, апазіцыі і грамадзянскай супольнасці. Будуць абмеркаваныя стан і перспектывы дачыненняў паміж нашай краінай і ЕС. Дэлегацыю з Бруселя ўзначальвае старшыня камітэта, пасол Вальтэр Сцівенс, інфармуе БЕЛТА.

Нагадаем, нядаўна ў Мінску ўжо знаходзілася дэлегацыя Еўрасаюза. Яна ўдзельнічала ў другім пасяджэнні Каардынацыйнай групы Беларусь-ЕС.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі