У Беларусь сёння прыляціць прэзідэнт Азербайджана

У Беларусь сёння прыляціць прэзідэнт Азербайджана

27 лістапада ў Беларусь прыляціць прэзідэнт Азербайджана Ільхам Аліеў. Афіцыйны візіт працягнецца два дня. Запланаваныя перамовы Аліева з Аляксандрам Лукашэнкам. Па іх выніках чакаецца падпісанне шэрагу міжнародных дакументаў.

Папярэдні раз кіраўнікі Беларусі і Азербайджана сустракаліся ў Баку ў чэрвені. У нашай краіне Ільхам Аліеў быў тройчы — у 2006, 2009 і 2012 гадах. Падчас цяперашняга візіту ён ускладзе вянок да манумента Перамогі ў беларускай сталіцы, наведае музей Вялікай Айчыннай вайны.

Ільхаму Аліеву 53 гады. Ён кіруе Азербайджанам з 2003 года, калі стаў пераемнікам свайго бацькі прэзідэнта Гейдара Аліева. Некаторыя аналітыкі мяркуюць, што на фоне рэзкага пагаршэння адносінаў Расіі і Турцыі Азербайджан мусіць зрабіць выбар, які бок ён падтрымае.

Фота: minval.az, БЕЛТА

У Беларусь сёння прыляціць прэзідэнт Азербайджана

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі