У Беларусі абмяркоўваецца магчымасць павелічэння дапамогі для беспрацоўных
Да ўзроўню пражытковага мінімума. На сённяшні дзень гэта амаль 1,5 млн рублёў.
У беларускім урадзе абмяркоўваецца магчымасць павелічэння дапамогі для беспрацоўных да ўзроўню пражытковага мінімума. Нагадаем, на сённяшні дзень дапамога па беспрацоўю абмяжоўваецца двума базавымі велічынямі — гэта 360 тысяч рублёў. Бюджэт пражытковага мінімума складае амаль 1,5 млн рублёў.
Як інфармуе БелаПАН, таксама ўрадам разглядаецца праект увядзення сістэмы страхавання па беспрацоўі. Месяц таму ў Беларусі налічвалася больш за 43 тысячы афіцыйна зарэгістраваных беспрацоўных.
Цэнтр занятасці: Беспрацоўныя злыя цяпер. Усё з-за гэтага дэкрэта.
Фота: БЕЛТА