У Беларусі абвясцілі персонамі нон-грата двух брытанскіх дыпламатаў
У Беларусі абвясцілі персонамі нон-грата двух брытанскіх дыпламатаў — ваеннага аташэ Цімаці Уайт-Бойката і намесніка амбасадара Лісу Тамвуд. Гэта прагучала ўвечары 9 лістапада ў эфіры тэлеканала АНТ. Сцвярджаецца, што дыпламаты "збіралі інфармацыю пра ўнутрыпалітычную сітуацыю ў Беларусі і пра ход пратэстаў". І гэта зафіксавалі беларускія праваахоўнікі.
Афіцыйны прадстаўнік МЗС Беларусі Анатоль Глаз паведаміў, што МЗС прыняў рашэнне па брытанскіх дыпламатах яшчэ 8 лістапада. Іх дзейнасць ацанілі як "несумяшчальную са статусам дыпламата, а таксама з мэтамі знаходжання ў Беларусі".
Згаданыя дыпламаты ўжо з'ехалі з нашай краіны.
The expulsion of 2 UK diplomats from Belarus for legitimately observing protests is wholly unjustified. Lukashenko can't hide the oppression of his own people. The only way forward is free & fair elections & accountability for those responsible for violence against demonstrators
— Dominic Raab (@DominicRaab) November 9, 2020
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.