У Беларусі ідзе рэгістрацыя набытай за мяжой вакцыны супраць свінога грыпу
Вакцына супраць cвінога грыпу пачала паступаць у Беларусь. Пра гэта паведамляе БелаПАН са спасылкай на намесніка міністра аховы здароўя, галоўнага санітарнага лекара краіны Валянціну Качан.
Цяпер ідзе працэс рэгістрацыі вакцыны. Раней паведамлялася, што будзе набыты 1 млн яе дозаў для вакцынацыі групаў рызыкі (каля 500 тыс. чалавек).
Паводле слоў Валянціны Качан, ужо цяпер не выключаецца магчымасць дадатковых закупак вакцыны.