У Беларусі на цягніках прапануюць усталяваць вонкавыя відэакамеры
На цягніках у Беларусі прапануецца ўсталяваць вонкавыя відэакамеры. Такую прапанову старшыня Следчага камітэта Іван Наскевіч даручыў унесці ў Міністэрства транспарту і камунікацый, перадае БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу СК.
Нагодай стаў выпадак суіцыду на чыгунцы, па якім цяпер ідзе праверка. 7 снежня на станцыі Калядзічы пад цягнік кінуўся 17-гадовы хлопец. Падчас разгляду гэтага інцыдэнту следчыя выявілі, што ў цягніках гарадскіх ліній відэакамеры фіксуюць толькі тое, што адбываецца ўнутры вагонаў. А вось сістэмы кшталту аўтамабільнага відэарэгістратара ў цягніках няма. Між тым, такія сістэмы дазволілі б аднавіць карціну падзей падчас руху цягніка.