У Беларусі на дачку Паўла Латушкі распачалі крымінальную справу
У Беларусі на Яну Латушка, дачку кіраўніка Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Паўла Латушкі, распачалі крымінальную справу. Па якім артыкуле, невядома. Яе кватэра арыштаваная (у доме 1985-га года пабудовы, 63 кв. м.). 28-гадовая Яна Латушка, як і бацька, знаходзіцца ў Польшчы.
Павел Латушка паведаміў у Instagram, што справу распачаў Дэпартамент фінансавых расследаванняў. "Гэта ўжо сёмая крымінальная справа на маю сям’ю, — кажа палітык. — Гэта рэальны сталінізм, які ажыццяўляецца ў нашай дзяржаве".
Латушка падкрэслівае, што новая крымінальная справа не паўплывае на яго дзейнасць.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.