У Беларусі пачалося стварэнне нацыянальнага касмічнага агенцтва

Беларусь прыступіла да стварэння нацыянальнага касмічнага агенцтва. Пра гэта паведаміў першы намеснік старшыні Прэзідыума Акадэміі навук Беларусі Пётр Віцязь.
Як нагадвае БЕЛТА, плануецца, што касмічнае агенцтва будзе вырашаць усе пытанні, звязаныя з даследаваннем і выкарыстаннем Беларуссю касмічнай прасторы, у тым ліку з ужываннем магчымасцяў новага беларускага спадарожніка, які плануецца запусціць у наступным годзе.

Інфармацыю з касмічнага апарата будуць выкарыстоўваць для экалагічнага маніторынгу, кантролю за землекарыстаннем, для назіранняў і прадухілення надзвычайных сітуацый, абнаўлення тапаграфічных карт і іншых мэт. Камандны пункт спадарожніка з’явіцца на Лагойшчыне.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі