У Беларусі павысяць заробак усім медработнікам

Нагадаем, раней Міністэрства аховы здароўя прапаноўвала павялічыць зарплату ўсім медработнікам з 1 ліпеня. Аднак міністр адзначыў, што павысіць заробак можна і летам, але павышэнне будзе "не настолькі значным, як калі гэта зрабіць восенню". А да восені Жарко абяцае "дастойна" павысіць зарплату, і яна будзе "значна вышэйшай за цяперашнюю".



БЕЛТА адзначае, што цяпер сярэднямесячная зарплата складае 4 млн 290 тысяч рублёў, ва ўрачоў — 6 млн 400 тысяч, у сярэдніх медработнікаў з улікам сумяшчэнняў — 4 млн 300 тысяч рублёў.

Фота — Мінск-навіны
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі