У Беларусі працягваюць гарэць лясы

Пажар у лесе

Пажар у лесе / bobrlife.by

За апошнія суткі Мінлясгас ліквідаваў шэсць лясных пажараў, паведамляе прэс-служба ведамства. Ачагі ўзгаранняў былі выяўленыя ў лясгасах Ганцавічаў, Пінска, Гродна, Магілёва, а таксама ў Чачэрскім спецыялізаваным лясгасе.

Усе пажары ўдалося патушыць на ранняй стадыі, агульная плошча ўзгаранняў склала 0,7 гектара.

З пачатку года дзяржлесахова ліквідавала ўжо 386 лясных пажараў.

Нагадваем, што з 23 па 25 верасня на большай частцы Віцебскай, Гомельскай і Магілёўскай абласцей прагназуецца Надзвычайная пажарная небяспека (5 клас).

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі